Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрмаізаляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэрмаізаляцыі. Тэрмаізаляцыйныя матэрыялы.

тэрмаізаля́цыя, ‑і, ж.

Тое, што і цеплаізаляцыя.

тэрмакапі́р, ‑а, м.

Апарат для вырабу копій дакументаў па тэрмаадчувальнай паперы.

тэрмакапірава́нне, ‑я, н.

Спец. Спосаб вырабу копій дакументаў па тэрмаадчувальнай паперы.

тэрма́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да тэрмаў (у 2 знач.). Тэрмальная вада. Тэрмальныя крыніцы.

тэрмалюмінесцэ́нцыя, ‑і, ж.

Спец. Свячэнне некаторых рэчываў пры слабым награванні іх.

тэрмаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да тэрмаметрыі. Тэрмаметрычная шкала.

•••

Тэрмаметрычны гадзіннік — спецыяльны гадзіннік, які паказвае сярэднюю тэмпературу дня.

тэрмаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел эксперыментальнай фізікі, які вывучае метады вымярэння тэмпературы, спосабы складання і градуіравання тэмпературных шкал.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і metreō — вымяраю.]

тэрмапа́ра, ‑ы, ж.

Спец. Тэрмаадчувальны элемент ва ўстройствах для вымярэння тэмпературы ў сістэмах кіравання і кантролю.

тэрмапла́сты, ‑аў; адз. тэрмапласт, ‑у, М ‑сце, м.

Пластмасы, якія пасля фармавання вырабаў захоўваюць здольнасць да паўторнай перапрацоўкі. Тэрмапласты на аснове поліэтылену.