Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэбенева́ць, ‑нюе; незак.

Знаходзіцца зімой на пашы, пакрытай снегам.

тэбенёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Пасьба сельскагаспадарчай жывёлы на пашы, пакрытай снегам.

[Ад цюрк. тэбін — зімовая паша пад снегам.]

тэ́за, ‑ы, ж.

Спец. Тое, што і тэзіс (у 1 знач.). У беларускім тэксце «Санета» цалкам выпалі першая частка верша, .. тэза, у якой сцвярджаецца свядомы пачатак у творчасці. М. Стральцоў.

[Фр. thése.]

тэзава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тэзаваць.

тэзава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад тэзаваць.

тэзава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да тэзаваць.

тэзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Саставіць (састаўляць) тэзісы да артыкула, даклада і пад. Тэзаваць артыкул.

тэзаімяні́ны, ‑аў; адз. няма.

Уст. Дзень імянінаў членаў царскай сям’і.

тэзаўрава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тэзаўраваць.

тэзаўрава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да тэзаўраваць.