рудапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.
Які падымае руду з шахты па паверхню зямлі.
рудапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.
Які падымае руду з шахты па паверхню зямлі.
рудапрамыва́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і рудапрамывачны.
рудапрамы́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ачысткі руды вадой; які служыць для ачысткі руды вадой.
рудаспу́ск, ‑у,
руда́ўка, ‑і,
рудаўпраўле́нне, ‑я,
Орган кіравання рудніком або некалькімі руднікамі.
рудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее;
1. Рабіцца рудым, рудзейшым.
2. Вылучацца сваім рудым колерам, віднецца (аб чым‑н. рудым).
рудзя́к, ‑у,
Жалезістае камяністае ўтварэнне, якое сустракаецца ў дзярнова-падзолістых, лесастэпавых і забалочаных глебах.
рудзяне́ц, ‑нца,
Травяністая лекавая расліна сямейства складанакветных з бледнажоўтымі кветкамі; бародаўнік.
рудні́к, ‑а,
Сістэма збудаванняў для здабычы карысных выкапняў, а таксама горнапрамысловае прадпрыемства, якое ажыццяўляе гэтую здабычу.