Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

люкс 1, ‑а, м.

У фізіцы — адзінка вымярэння асветленасці.

[Ад лац. lux — святло.]

люкс 2, ‑а, м.

Ужываецца пры назвах чаго‑н. асабліва багатага, раскошнага, дабраякаснага. Тканіна-люкс. Каюта-люкс.

лю́лечка 1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да люлька ​1.

лю́лечка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да люлька ​2 (у 1 знач.).

лю́лечны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для курэння ў люльцы. Люлечны тытунь.

лю́лі, выкл.

1. Ужываецца пры закалыхванні дзіцяці; прыпеў у песні-калыханцы.

2. Прыпеў у некаторых народных песнях.

лю́лька 1, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Прылада для курэння, якая складаецца з цыбука і галоўкі, пустой ўнутры, у якую насыпаюць тытунь. — Ноч будзе сёння халодная, — сказаў Дзямід, задаволена пыхкаючы сваёй люлькай. В. Вольскі. Абкураная .. люлька ў бацькавай руцэ знаёма пахла дымам. Савіцкі.

лю́лька 2, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Тое, што і калыска (у 1 знач.). Цераз люльку да матулькі Ручкі цягне ўжо Марат! Лявонны.

2. Тое, што і калыска (у 3 знач.).

лю́лькавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і люлечны.

люля́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. люляць і люляцца.

люля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да люляць.

люля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

Рытмічна гойдаць з боку ў бок ці зверху ўніз; калыхаць. Люляць дзіця. □ Мяне матка не люляла, Казак, песень не спявала. Колас. Рыпіць пад ветрам дом. Над ім люляе дрэва дуплянку са шпаком. Вялюгін. / у перан. ужыв. Крынічны плёск на росных паплавах Сялянскія люляе думы-мыслі. Пушча.

люмба́га, нескл., н.

Востры боль у паясніцы; прастрэл.

[Лац. lumbago.]