гідрапо́ніка, ‑і,
Вырошчванне раслін на штучных заменніках глебы з выкарыстаннем водных раствораў пажыўных рэчываў.
[Ад грэч. hýdōr — вада і pónos — работа.]
гідрапо́ніка, ‑і,
Вырошчванне раслін на штучных заменніках глебы з выкарыстаннем водных раствораў пажыўных рэчываў.
[Ад грэч. hýdōr — вада і pónos — работа.]
гідрапо́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гідрапонікі, заснаваны на прынцыпах гідрапонікі.
гідрапу́льт, ‑а,
Апарат (бак з ручной помпай) для палівання і апырсквання раслін, афарбоўкі сцен, дэзінфекцыі памяшканняў і пад.
гідрасамалёт, ‑а,
Самалёт, прыстасаваны для пасады на ваду і ўзлёту з вады.
гідраста́нцыя, ‑і,
Тое, што і гідраэлектрастанцыя.
гідраста́тыка, ‑і,
Раздзел гідрамеханікі, у якім вывучаюцца законы раўнавагі вадкасцей, а таксама законы раўнавагі апушчаных у іх цел.
гідрастаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гідрастатыкі.
гідрасфе́ра, ‑ы,
Водная несуцэльная абалонка Зямлі, якая складаецца з акіянаў, мораў, рэк, азёр і грунтовых вод.
гідра́т, ‑у,
Прадукт далучэння вады да неарганічных і арганічных рэчываў.
[Ад грэч. hýdōr — вада.]
гідрато́рф, ‑у,
Спосаб распрацоўкі залежаў торфу пры дапамозе гідрамеханізацыі.