гідраву́зел, ‑зла,
Сукупнасць гідратэхнічных збудаванняў (канапы, шлюзы, плаціны, гідрастанцыі), размешчаных паблізу адзін аднаго і аб’яднаных умовамі сумеснай работы.
гідраву́зел, ‑зла,
Сукупнасць гідратэхнічных збудаванняў (канапы, шлюзы, плаціны, гідрастанцыі), размешчаных паблізу адзін аднаго і аб’яднаных умовамі сумеснай работы.
гідрагеало́гія, ‑і,
Навука пра паходжанне, рух, уласцівасці і распаўсюджанасць падземных вод.
гідрагенера́тар, ‑а,
Генератар, які ператварае энергію руху вады, атрыманую ад вадзяной турбіны, у электрычную энергію.
гідрагео́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне гідрагеалогіі.
гідраграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гідраграфіі, звязаны з ёй.
гідрагра́фія, ‑і,
Раздзел гідралогіі, які займаецца вывучэннем, апісаннем і нанясеннем на карту вод зямной паверхні (азёр, рэк, мораў, балот і пад.).
гідрадына́міка, ‑і,
Раздзел гідрамеханікі, які вывучае рух вадкасцей у сувязі з тымі сіламі, што на іх дзейнічаюць.
гідрадынамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гідрадынамікі.
гідразбудава́нне, ‑я,
Збудаванне, прызначанае для выкарыстання вады або для абароны ад яе.
гідралагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гідралогіі.