грэ́шнік, ‑а, м.
Грэшны чалавек. Праведніку — у рай ляжыць дарога, Грэшніку — у пекла: выбірай. Бялевіч.
грэ́шны, ‑ая, ‑ае; ‑шан, ‑шна.
1. Які зрабіў многа грахоў (у 1 знач.). [Цельшынцы] неслі свае грахі яшчэ больш грэшнаму а[йцу] Мадэсту, які быў вельмі заўзяты п’яніца. Колас. // Поўны грэху, грахоў (у 1 знач.); нячысты. Грэшная душа. Грэшныя думкі. Грэшнае жыццё.
2. у знач. вык. Разм. Вінаваты. — Я не за сябе кажу, за людзей, хоць і сам я нічым так ужо не грэшны перад савецкай уладай. Галавач.
•••
Грэшным чынам гл. чын.