спаражня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да спаражніць.
спаралізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаралізаваць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане паралічу. Як толькі стаў вяртацца зрок і пачалі варушыцца пальцы на спаралізаванай руцэ, .. [Чорны] зноў узяўся за пяро і вярнуўся да творчасці. Вітка.
спаралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
1. (часцей у форме дзеепрым.). Прывесці ў стан паралічу. У яго рука спаралізавана. / у безас. ужыв. Герке — тоўсты, з малінавым тварам чалавек, якога гадоў пяць назад спаралізавала, на заводзе паяўляўся рэдка. Асіпенка.
2. перан. Пазбавіць магчымасці дзейнічаць, аслабіць праяўленне чаго‑н. Але і гора і пакуты і, тым больш, знянацку нахлынуўшыя пачуцці спаралізавалі .. волю [жанчыны] і абяссілілі рукі. Майхровіч.
спара́нгій, ‑я, м.
Орган раслін, у якім утвараюцца споры, што служаць для бясполага размнажэння.
[Ад грэч. spora — пасеў і angeion — сасуд.]
спа́раны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спарыць 1.
2. у знач. прым. Аб’яднаны ў пару для сумеснай працы, дзеянняў; здвоены. Па калодкі вязлі калёсы ў жыдкую гразь, пагражаюча рыпелі ў калдобінах восі, і змораныя, спараныя коні ледзь цягнулі драбінкі. Нікановіч.
•••
Спараная язда гл. язда.
спа́раны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спарыць 2.
спарафі́л, ‑а, м.
Відазменены ліст споравых раслін, на якім развіваюцца споры.
спарафі́т, ‑у, М ‑фіце, м.
Бясполае пакаленне ў цыкле развіцця раслін, якое чаргуецца з палявым.
[Ад грэч. spora — пасеў і phytón — расліна.]
спарахне́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць спарахнелага.
спарахне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які згніў, ператварыўшыся ў труху. Пахла мохам, грыбамі, спарахнелым дрэвам. Лупсякоў.
2. перан. Састарэлы, драхлы (пра чалавека). [Стары Рыгор:] — Я вось ужо не золата і не серабро, а спарахнелы пень, ледзьве дыхам. Ваданосаў.