Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спакуша́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і спакуслівы.

спаку́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спакусіць.

спакуша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спакусіцца.

2. Зал. да спакушаць.

спакуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спакусіць.

спакушэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спакушаць — спакусіць.

спалаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які набыў палавы ​2 колер. Міця нібы бачыць разліў спалавелага жыта, блакіт неба, сонечны дзень. Навуменка.

спалаве́ць, ‑ее; зак.

Набыць палавы ​2 колер. Бліснулі першыя прамені, і хмара адразу спалавела. Алешка.

спаласава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаласаваць.

2. у знач. прым. Зрэзаны чым‑н. вострым, знявечаны шрамамі. Хаця гэта і не па сарцавіне, а па тоўстай .. кары, але ўсё адно рэжа па сэрцы гэты выгляд спісанага, спаласаванага дрэва. Караткевіч.

спаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

1. што. Спярэсціць палосамі што‑н., парэзаць на палосы. Спаласаваць матэрыял. □ На захадзе над лесам вострыя чырвоныя пісягі спаласавалі небакрай — там зайшло сонца. Пташнікаў. // перан. Перасячы што‑н. у розных кірунках; пакінуць след у выглядзе палос. Двор удоўж і ўпоперак спаласавалі сляды лыж і санак. Хомчанка. Такое ўражанне было ад глыбокіх, не па гадах, маршчын, што спаласавалі лоб, ляглі пад вачамі. Ваданосаў.

2. каго. Пабіць моцна (пугай, бізуном), пакінуўшы на целе рубцы, шрамы, палосы. Так спаласавалі хлопца папругамі, што месца жывога не пакінулі. Лынькоў. [Рыгор:] А ці памятаеш, пане Рытвінскі, як ты мяне спаласаваў бізуном, што на мне ніводнага жывога месца не асталося. Чорны.

спаласка́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спаласкаць.