Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

со́цыум, ‑у, м.

Агульная назва груповак людзей у грамадстве, якія вылучаюцца на падставе разнастайных сацыяльных прыкмет (сям’я, вытворчы калектыў, нацыя і пад.).

со́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. сачыць ​1 (у 4 знач.).

со́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сочнага. Сочнасць травы. Сочнасць яблыкаў.

со́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сакавіты. Растуць, цвітуць сады і вінаграды, У сонцы спеюць сочныя плады. Купала. І сонца узышло! Трубі, трубі, пастух! Склікай кароў сваім вясёлым клічам. Травою сочнаю іх пачастуе луг, Напоіць рэчка іх вадой крынічнай. Панчанка. З-за тоўстых сочных губ паказваліся вялікія конскія зубы. Крапіва.

со́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Памянш. да саха (у 1 знач.). Пагукваў дзядзька ўжо на полі І ткаў сахою кросны-ролі, Ды пырнік так укараніўся, Што дзядзька з конікам таміўся, Як сошку часта ён спыняе, І пырнік дзікі вытрасае. Колас.

2. Жэрдка, падпорка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры збудаванні палаткі і пад. Пад дрэвам стаяла нязграбная палатна: на чатыры сошкі былі напяты посцілкі і дзяругі. М. Ткачоў.

3. Падстаўка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры стральбе з упору, а таксама прыстасаванне для ўпору ствала ручнога кулямёта, мінамёта. Кулямётныя сошкі.

со́шны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сахі (у 1, 2 знач.).

•••

Сошнае пісьмо гл. пісьмо.

со́я, ‑і, ж.

Травяністая расліна сямейства бабовых, зерне якой выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці (для атрымання алею, мукі і пад.) і ў тэхніцы.

[Япон.]

спабо́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць спаборнага.

спабо́рнік, ‑а, м.

Уст. Чалавек, які прымае ўдзел у спаборніцтве. Спаборнікі не хочуць, каб іхнія машыны прастойвалі лішне на рамонтных канавах. Шынклер.

спабо́рніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спаборніцтва. Спаборніцкі рух. □ І сам я ўключаю У сугучнасць тэм Энергіі кіпучы рух, І сам я ўключаю Пявучасць паэм У гэты спаборніцкі круг. Хведаровіч.