Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

соле... (а таксама саля...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «соль», напрыклад: солеварэнне, соленасычанасць.

солеварэ́нне, ‑я, н.

Дабыванне солі выварваннем яе з вады.

солезмяшча́льнасць, ‑і, ж.

Тое, што і соленасычанасць.

соленасы́чанасць, ‑і, ж.

Утрыманне солі ў чым‑н. Соленасычанасць марской вады.

со́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад саліць.

солепрамысло́васць, ‑і, ж.

Здабыча солі як галіна прамысловасці.

солепрамысло́вец, ‑слоўца, м.

Уст. Уладальнік солепрамысловага прадпрыемства.

солепрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны са здабычай солі. Солепрамысловы пасёлак. Солепрамысловае прадпрыемства.

солераспрацо́ўкі, ‑цовак; адз. солераспрацоўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

Месца здабычы солі; прадпрыемства на здабыванню і выварванню солі.

солераствара́льнік, ‑а, м.

Спец. Праточны апарат для прыгатавання раствору спажыўнай солі.