Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сняжы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Крышталік снегу ў выглядзе зорачкі. Ціха ападалі, кружыліся рэдкія сняжынкі. Лынькоў. Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы, Падаюць бялюткі за маім акном... Трус. З галінак сыпаліся, пабліскваючы на сонцы, сухія прамарожаныя сняжынкі. Хомчанка.

сняжы́сты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Снежны (у 1 знач.). [Мароз:] — Іду я, сняжысты, ўсясільны, Па сцежках-пуцінах пустых. Купала. Зазвініць Вясёлы ў голлі вецер, З вішань Атрасе сняжысты рой. І. Калеснік.

снятко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да снятка. // Прыгатаваны са сняткоў, са сняткамі. Снятковы суп. Снятковая юшка.

снято́к, ‑тка, м.

Дробная прамысловая азёрная рыба сямейства корушак.

со́балевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да собаля. Собалевы след.

собалегадо́вец, ‑доўца, м.

Спецыяліст на собалегадоўлі.

собалегадо́ўля, ‑і, ж.

Гадоўля собаляў на зверафермах.

собалегадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да собалегадоўлі, звязаны з собалегадоўляй. Собалегадоўчая гаспадарка.

со́балеў, ‑ева.

Які належыць собалю. Собалеў хвост.

со́баль, ‑я, м.

1. Невялікі драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурай афарбоўкі.

2. Футра гэтага звярка. Абшыты собалем каўнер.