снегапа́д, ‑у,
Выпадзенне снегу (звычайна ў вялікай колькасці).
снегапа́д, ‑у,
Выпадзенне снегу (звычайна ў вялікай колькасці).
снегападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны на снег.
снегапрыбіра́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для ачысткі дарог, вуліц ад снегу.
снегапрыбіра́нне, ‑я,
Тое, што і снегаўборка.
снегарастава́нне, ‑я,
Раставанне снегу.
снегатапле́нне, ‑я,
Штучнае ператварэнне снегу ў ваду.
снегато́пка, ‑і,
Спецыяльнае прыстасаванне для растоплівання снегу.
снегаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для ўборкі снегу.
снегаўбо́рка, ‑і,
Уборка снегу з чыгуначнага палатна, вуліц, тратуараў і пад.
снегаўбо́ршчык, ‑а,
Чыгуначная машына для ачысткі станцыйных пуцей ад снегу.