снегаачышча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для ачысткі ад снегу.
снегаачышча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для ачысткі ад снегу.
снегава́л, ‑у.
Выварочванне дрэў з коранем пад цяжарам асеўшага на кронах снегу.
снегаво́р, ‑а,
Сельскагаспадарчая прылада для ўтварэння снежных валоў, што затрымліваюць снег на палях.
снегавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да снегу; з снегу, з снегам.
2. Пакрыты снегам.
3. Прызначаны для збірання і пад. снегу.
4. Падобны колерам на снег.
снегазатрыма́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для затрымання снегу.
снегазатрыма́нне, ‑я,
Штучнае затрыманне снегу на палях для накаплення вільгаці ў глебе.
снегало́м, ‑у,
1. Паломка сукоў, вяршынь дрэў пад цяжарам снегу, што асеў на кронах.
2.
снегаме́р, ‑а,
Прыбор для вызначэння шчыльнасці снежнага покрыва.
снегаме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны, звязаны з вымярэннем шчыльнасці снежнага покрыва.
снегапагру́зчык, ‑а,
Машына для нагрузкі ў аўтамашыны сабранага ў валы і кучы снегу.