Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

словаблу́дства, ‑а, н.

Кніжн. Пустаслоўе, балбатня, якія падаюцца як сур’ёзнае разважанне аб чым‑н.

словавытво́рнасць, ‑і, ж.

1. Утварэнне вытворных слоў ад асноўных.

2. Уст. Тлумачэнне паходжання слоў; этымалогія.

словавытво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да словавытворнасці (у 1 знач.); які служыць для словавытворнасці, утварае вытворныя словы. Словавытворныя суфіксы назоўнікаў.

словазлучэ́нне, ‑я, н.

Прасцейшая сінтаксічная адзінка, якая ўтвараецца спалучэннем двух або некалькіх слоў, аб’яднаных граматычна і па сэнсу. Устойлівае словазлучэнне. □ У задачу сінтаксісу ўваходзіць вывучэнне спосабаў спалучэння слоў у словазлучэннях і сказах. Граматыка.

словазмяне́нне, ‑я, н.

Утварэнне граматычных форм аднаго і таго ж слова, якія выражаюць яго адносіны да іншых слоў. У сістэму форм словазмянення дзеяслова ўваходзяць у першую чаргу формы ладу (абвесны, загадны і ўмоўны). Граматыка.

словалі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да адліўкі друкарскіх літар і знакаў з металу. Словалітная машына.

словалі́тня, ‑і, ж.

Уст. Прадпрыемства па вырабу друкарскіх літар, шрыфталіцейны завод. [Адвернік:] Ён [Скарына] магістрату Вільні прапануе Пабудаваць друкарню, словалітню. Клімковіч.

словалі́тчык, ‑а, м.

Рабочы, майстар словалітнага прадпрыемства.

сло́вам, пабочн.

Ужываецца для кароткага абагульнення сказанага: карацей кажучы, увогуле. Словам, адзеўся я ў самае лепшае, што меў, бо прыехаў на вельмі вялікае ў маім жыцці дзіва: на першы з’езд «Маладняка». Скрыган.

словасклада́нне, ‑я, н.

Утварэнне новых слоў шляхам злучэння ў адно слова дзвюх або некалькіх асноў.