Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крывасмо́к 1, ‑а, м.

1. Кажан, які жывіцца кроўю жывёл (жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы).

2. Пагард. Тое, што і крывапівец. Аўтар метка біў у гэты казённы шчыт царскай асобы і рашэціў яго, сцягваючы з цара далікатныя покрывы і паказваючы ў сапраўдным, непадмалёваным, грубым выглядзе чалавека-павука, найбольшага крывасмока на целе народа. Колас.

крывасмо́к 2, ‑у, м.

Шматгадовая лекавая расліна сямейства ружакветных.

крывато́лкі, ‑аў; адз. няма.

Няправільныя, неабгрунтаваныя разважанні, выказванні адносна каго‑, чаго‑н. Аформіць свой шлюб вырашылі неадкладна, каб не было пра .. [Ганну], як настаўніцу, якіх крыватолкаў. Дубоўка.

крыва́ўка, ‑і, ДМ ‑ваўцы, ж.

Разм. Крывавы панос, дызентэрыя. Захварэць на крываўку. Лячыцца ад крываўкі.

крыва́ўнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства складанакветных з пёрыстымі рассечанымі лістамі і моцным пахам. Рыбачка падняла яго, схавала, Крываўнікам на ранах кроў спыніла. Лойка.

крывацве́т, ‑у, м.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства бурачнікавых з блакітнымі кветкамі.

крывацёк, ‑у, м.

Выцяканне крыві з крывяносных сасудаў. Спыніць крывацёк. Артэрыяльны крывацёк.

крывашы́і, ‑яя, ‑яе.

З крывой шыяй.

крывашы́п, ‑а, м.

Частка механізма для ператварэння вярчальнага руху ў паступальны і наадварот.

крывашы́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крывашыпа.

крыве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Станавіцца крывым.