слано́ўнік, ‑а, м.
Памяшканне для сланоў, якія жывуць у няволі.
сланцава́тасць, ‑і, ж.
Слаістая будова горнай пароды, здольнасць яе расслойвацца.
сланцава́ты, ‑ая, ‑ае.
Якому ўласціва сланцаватасць (пра горныя пароды). Сланцаватая гліна.
сла́нцавы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сланцу 1. Сланцавыя пароды. // Які атрымліваецца з сланцу. Сланцавы бензін. Сланцавы пакост. // Які мае адносіны да здабычы, апрацоўкі і выкарыстання сланцу. Сланцавая прамысловасць. Сланцавыя шахты.
сла́нцавы 2, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца сланцам 2. Сланцавы лён. Сланцавыя расліны.
сланцапераго́нны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для перагонкі гаручых сланцаў. Сланцаперагонны завод. Сланцаперагонная прамысловасць.
сла́ны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад слаць 1.
сла́ны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад слаць 2.
2. у знач. прым. Разасланы. Пянька не сланая, а мочаная.
сланяня́ і сланянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня слана.
сланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Разм. Хадзіць туды-сюды (звычайна без мэты, без справы); бадзяцца без работы. І па шырокім тратуары Ужо сланяюцца не пары, А хлопцы крочаць на завод, І кожнаму — дваццаты год. Грахоўскі. Вавіць час застаўся Дома матчын сын, З кута ў кут сланяўся Без яе, адзін. Калачынскі. Палонныя сланяліся, як сонныя мухі, па двары і хаваліся ў будынак. С. Александровіч.
2. Злёгку хістацца. Сланяцца ад стомы. □ [Маці:] — Што ты, здурэў? Чалавек з голаду аж сланяецца, а ён — галіцца. Дамашэвіч.
сланя́ць, ‑яе; безас. незак., каго.
Абл. Хістаць, вадзіць у бакі. [Лях:] — На нашых коней глядзець страшна. Каб гэта сярод лета каня ў бакі сланяла! Лобан.