Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

слае́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. слаіць і слаіцца.

слаі́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць слаістага; слаістая будова чаго‑н. Слаістасць горных парод. Слаістасць воблакаў.

слаі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з слаёў, ляжыць слаямі. Слаістая маса. Слаісты грунт. □ Мінуў [Пятро] мост цераз незамерзлую рэчку з імклівай рудой вадой, што бубнела, булькала ля берага пад карункавай стрэшкай слаістага лёду. М. Стральцоў.

слаі́цца, слаіцца; незак.

1. Рабіцца слаістым; размяшчацца, складвацца слаямі. Лёд слаіцца. Дым слаіцца. Слюда слаіцца.

2. Зал. да слаіць.

слаі́ць, слаю, слаіш, слаіць; незак., што.

Разм. Рабіць слаі з чаго‑н.; класці, складваць слаямі. Слаіць цеста.

слайд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Тое, што і дыпазітыў.

2. Спец. Рухомае сядзенне ў гоначнай лодцы.

слайдаско́п, ‑а, м.

Праекцыйны апарат для дэманстрацыі слайдаў.

сла́лам, ‑а, м.

Скарасны спуск на лыжах з гары па спецыяльнай трасе як від горналыжнага спорту. Спаборніцтвы па слаламу.

[Нарв. slalom.]

слаламі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, спецыяліст па слаламу.

слаламі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да слаламіст.