Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

славяні́зм, ‑а, м.

1. Слова або моўны зварот, запазычаныя неславянскай мовай з якой‑н. славянскай мовы. // Выраз або моўны зварот у неславянскай мове, утвораныя па ўзору, па мадэлі якой‑н. славянскай мовы.

2. Слова або зварот, якія ўвайшлі ў некаторыя славянскія мовы з царкоўнаславянскай.

славяні́н,

гл. славяне.

славя́нка,

гл. славяне.

славя́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да славянства, славян; які належыць славянам, уласцівы ім. Славянскія народы. Славянскія мовы. Славянскі характар. □ Гэта быў стары батрак з дзіўным для Руневіча, як быццам славянскія, прозвішчам — Ракаў. Брыль.

2. Які мае адносіны да старажытнай пісьменнасці славян; царкоўнаславянскі. Славянская палеаграфія.

славя́нства, ‑а, н., зб.

Славяне. Уклад славянства ў сусветную навуку і культуру.

славя́ншчына, ‑ы, ж.

Уст.

1. Зневаж. Царкоўнаславянскія звароты і выразы ў рускай мове.

2. Славянскія землі, краіны.

сладастра́снасць, ‑і, ж.

Уст. Імкненне, прыхільнасць да пачуццёвых асалод.

сладастра́снік, ‑а, м.

Сладастрасны чалавек.

сладастра́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да сладастраснік.

сладастра́сны, ‑ая, ‑ае.

Які адрозніваецца пачуццёвымі схільнасцямі, які імкнецца да пачуццёвых асалод.