Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

славянафі́льства, ‑а, н.

Кансерватыўная грамадска-палітычная плынь сярэдзіны 19 ст., якая ідэалізавала самабытны шлях развіцця Старажытнай Русі, яе патрыярхальнасць, сялянскую абшчыну, праваслаўе і супрацьпастаўляла развіццю заходніх краін.

славянафі́льстваваць, ‑вую, ‑вуеш, ‑вуе; незак.

Быць славянафілам, прытрымлівацца славянафільскіх поглядаў.

славянафо́б, ‑а, м.

Праціўнік культурнапалітычнага збліжэння са славянскімі народамі і краінамі; ненавіснік славян.

славянафо́бскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да славянафоба, славянафобства.

славянафо́бства, ‑а, н.

Склад думак і дзеянняў славянафоба; нянавісць да ўсяго славянскага.

славя́не, ‑вян; адз. славянін, ‑а, м.; славянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. славянкі, ‑нак; ж.

Вялікая група роднасных па паходжанню і блізкіх па мове і культуры народаў, якія жывуць у Еўропе і Азіі і складаюць тры адгалінаванні: усходнеславянскае (рускія, украінцы, беларусы), заходнеславянскае (палякі, чэхі, славакі, лужычане), паўднёваславянскае (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы).

славянізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад славянізаваць.

славянізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Станавіцца славянінам па мове і звычаях; набываць славянскі выгляд, характар.

2. Зал. да славянізаваць.

славянізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Рабіць славянінам па мове і звычаях; прыдаваць каму‑, чаму‑н. славянскі выгляд, характар.

славяніза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. славянізаваць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. славянізавацца.