Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэхперсана́л, ‑у, м.

Работнікі, якія абслугоўваюць тэхнічны бок якой‑н. вытворчасці, прадпрыемства, установы і пад. Тэхперсанал тэатра.

тэхпрапага́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Прапаганда тэхнічных ведаў, вопыту, папулярызацыя дасягненняў навукі і тэхнікі.

тэхрабо́тнік, ‑а, м.

Работнік, які выконвае тэхнічную (не адказную) працу.

тэхрабо́тніца, ‑ы, ж.

Жан. да тэхработнік.

тэхрэ́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і тэхнічны рэдактар (гл. тэхнічны).

тэхсакрата́р, ‑а, м.

Сакратар, які выконвае дапаможныя работы, звязаныя са знешнім афармленнем спраў.

тэхумо́вы, ‑умоў; адз. няма.

Дакумент, які змяшчае якасныя характарыстыкі машын, вузлоў, дэталей і пад. і правілы іх эксплуатацыі; тэхнічныя ўмовы.