Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крывала́пы, ‑ая, ‑ае.

З крывымі лапамі, нагамі. Крывалапы сабака. □ Сухарэўскі падышоў да яго, шырока расставіўшы крывалапыя ногі, спыніўся. Асіпенка. // З крывымі лапамі, галінамі. Крывалапыя сукі Цягнуцца да вокан. Гілевіч.

крываліне́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць крывалінейнага.

крываліне́йны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтвараецца крывымі лініямі. Крывалінейная паверхня. // Які ўтварае крывую лінію. Крывалінейны рух.

крывано́гі, ‑ая, ‑ае.

1. З крывымі нагамі. Гунава.. у цьмяным святле пазнаў прысадзісты, крываногі сілуэт свайго ад’ютанта. Самуйлёнак. // Такі, у якога адна нага карацейшая або балючая; кульгавы. Крываногі сабака.

2. З пакрыўленымі ножкамі (пра рэчы). Крываногі стол. □ — Вам .. з гэтым крываногім апаратам, — паказаў ён на тэадаліт, — лягчэй, і вы надта так не ганіцеся за намі. Пташнікаў.

крывано́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Пра чалавека або жывёліну з крывымі ці балючымі нагамі.

крывано́сы, ‑ая, ‑ае.

З крывым носам. Незнаёмы зморшчыў сухі крываносы твар, вяла глянуў на Пазняка. Дуброўскі.

крывапі́вец, ‑піўца, м.

Пагард. Пра чалавека, які жорстка прыгнятае, эксплуатуе каго‑н. Як толькі магла не любіць душа, сэрца, усё пачуццё чалавека-крывапіўца, — так адносілася Ганна да паноў. Нікановіч.

крываро́гі, ‑ая, ‑ае.

З крывымі, выгнутымі рагамі.

крываро́ты, ‑ая, ‑ае.

З крывым, перакрыўленым ротам.

крывару́кі, ‑ая, ‑ае.

З крывымі рукамі.