Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шкловытво́рчасць, ‑і, ж.

Вытворчасць, выпуск шкла.

шкловытво́рчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шкловытворчасці. Шкловытворчая майстэрня.

шкло́граф, ‑а, м.

Апарат для паліграфічнага ўзнаўлення тэксту і ілюстрацый такім спосабам, пры якім друкарская форма вырабляецца на шкляной пласціне.

шклографава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад шклографаваць.

шклографава́цца, ‑фуецца; незак.

Зал. да шклографаваць.

шклографава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак. і незак., што.

Спец. Тое, што і шклографіраваць.

шклографі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад шклографіраваць.

шклографі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да шклографіраваць.

шклографі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Аддрукаваць (друкаваць) на шклографе.

шклографі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Рабочы, спецыяліст па шклаграфіі.