Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фланёр, ‑а, м.

Разм. Той, хто фланіруе; хто не працуе, пазбягае работы.

фланёрскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да фланёра, уласцівы яму. Пустое фланёрскае жыццё.

фланёрства, ‑а, н.

Разм. Бязмэтнае блуканне, бяздзейнасць.

флані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Разм. Прагульвацца, хадзіць без мэты, бяздзейнічаць. [Вуліцу] залівала мора святла, а па тратуарах фланіравалі два сустрэчныя патокі моладзі. Карпюк.

фланк, ‑а, м.

Бакавы ўчастак палявога або крапаснога ўмацавання са сховішчамі, прызначаны для прыкрыцця яго з бакоў і для падоўжнага абстрэлу подступаў да суседніх умацаванняў.

[Фр. flanc.]

фланкёр, ‑а, м.

Уст. Дазорцы ў саставе бакавой або галаўной аховы ў кавалерыі 18–19 стст.

[Ад фр. flanqueur.]

фланкёрскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да фланкёра, складаецца з фланкёраў.

фланкі́раванне, ‑я, н.

1. Вядзенне агню ўздоўж лініі фронту ў фланг баявых парадкаў ворага.

2. Прыкрыцце з флангаў.

3. Уст. Баявыя прыёмы пікай, якія выконваюцца кавалерыстамі ў рукапашным баі.

фланкі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад фланкіраваць.

фланкі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што і без дап.

1. Весці агонь уздоўж лініі фронту ў фланг баявых парадкаў ворага. // Прыкрываць з флангаў. Фланкіраваць бераг.

2. Быць, размяшчацца па баках чаго‑н. Стройныя ажурныя вежы [касцёла] фланкіруюць .. фасад і далёка відны на фоне нізкай забудовы Замосця. «Помнікі».

3. Уст. Выконваць баявыя прыёмы пікай, седзячы на кані.