Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фло́ра, ‑ы, ж.

Сукупнасць усіх відаў раслін якой‑н. мясцовасці ці геалагічнага перыяду. Флора стэпу. Флора юрскага перыяду. □ Магутны волат-дуб быў відаць здалёк. Вучоныя, якія прыязджалі вывучаць флору і фауну лесу, гаварылі, што гэтаму дубу каля 300 год. Зуб.

[Ад імені багіні кветак і вясны ў старажытнарымскай міфалогіі.]

флот, ‑у, М флоце, м.

1. Сукупнасць суднаў (аб’яднаных па тыпу, прыналежнасці, раёну плавання і пад.). Пару сны флот. Гандлёвы флот. □ Тут жа даецца заказ на тэрміновую тэлефонную размову з начальнікам Віцебскага ўпраўлення рачнога флоту тав. Прадонам. Грахоўскі.

2. Састаўная частка ўзброеных сіл дзяржавы, прызначаная для вядзення ваенных дзеянняў на водных прасторах. Ваенна-Марскі Флот.

•••

Паветраны флот — сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў; авіяцыя.

Чырвоны Флот — назва Савецкіх ваенна-марскіх сіл з 1918 па 1946 г.

[Гал. vloot.]

фло́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да флоту, належыць яму; прызначаны для флоту. У абароне Севастопаля прымалі ўдзел 14 пяхотных дывізій (42 палкі), 17 флоцкіх экіпажаў і караблі Чарнаморскага флоту. «Помнікі». У час грамадзянскай вайны я сустракаў шмат маракоў з Балтыкі, з многімі з іх сябраваў, ведаў некалькі былых флоцкіх афіцэраў. Сяргейчык. // Уласцівы, характэрны для флоту, прыняты на флоце. [Сын] прыязджаў заўсёды нечакана, пад вечар, мажны, лабасты, у цёмным касцюме і ў чорнай флоцкай фуражцы, якую ўжо колькі год насіў пасля службы. М. Стральцоў.

2. у знач. наз. фло́цкі, ‑ага, м. Той, хто служыць ва флоце; марак.