Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

упраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да управіць.

упра́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць упраўнага. «Не апазніўся!» — нібы пахваліў.. [Васіль] сваю гаспадарлівую ўпраўнасць. Мележ.

упра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спрытны і жвавы ў рабоце. Стала.. [цётка] жвавая, упраўная, усё ў руках гарыць: снеданне гатуе, .. па бадоўлі цесляру памагае. Сяркоў. [Анішчук:] Упраўная [Вясніна] каля работы. Калі возьмецца ці то араць або касіць, работа ў яе гарыць. Гурскі. / Пра рухі, рукі. [Салдаты] ўпраўнымі, звычнымі рухамі земляробаў, не разгінаючыся, моўчкі закідвалі тугімі лустамі.. зямлі вузкую, чорную яму. Самуйлёнак. // Які паспяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі. Чалавек, што памагаў.. [Марыне] сеяць,.. распрагаў коней і пахмура бубніў: — Твой дзевер, Марына, вельмі ж упраўны. Куды ні прыеду, а ў яго ўжо гатова. Узарана і пасеяна. Ракітны.

упра́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да управы ​2 (у 1 знач.).

упраша́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае просьбу, мае ў сабе просьбу. Упрашальны тон.

упро́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад упрасіць.

упро́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. упрошваць — упрасіць.

упро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упрасіць.

упрыгажэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упрыгожыць.

2. Прадмет для аздаблення каго‑, чаго‑н. // Мастацкае аздабленне чаго‑н. (скульптура, барэльеф, роспіс, вышыўка і пад.). [Рама] з грукатам упала, кавалкі ляпных упрыгажэнняў, дробна застукаўшы, пакаціліся па падлозе. Асіпенка.

упрыгажэ́нства, ‑а, н.

Злоўжыванне аздабленнямі, імкненне да знешніх эфектаў.