Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кракадзі́лаў, ‑ава.

Які належыць кракадзілу. Кракадзілава яйцо. Кракадзілава скура.

•••

Кракадзілавы слёзы гл. сляза.

Ліць кракадзілавы слёзы гл. ліць.

кра́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кракаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Сіваваронкі з сярдзітым краканнем кружыліся над дуплістымі дзеравякамі. Колас.

кра́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Крычаць «кра-кра!» (звычайна пра качак, сіваваронак і некаторых іншых птушак). Дзесьці кракала качка, відаць, склікала сваіх дзяцей. Шашкоў.

краке́т, ‑а, М ‑кеце, м.

Гульня, у якой драўляныя шары ўдарамі драўляных малаткоў праводзяцца праз драцяныя варотцы, расстаўленыя ў пэўным парадку. // Набор прадметаў для такой гульні. Купіць кракет.

[Англ. croquet.]

краке́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кракета. Кракетныя шары. Кракетная пляцоўка.

кракі́, нескл., н.

1. Накід рысунка, чарцяжа; эскіз.

2. План мясцовасці, выкананы на вока, без папярэдняга вымярэння.

[Фр. croquis — накід.]

кракі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кракі́раваць.

кракі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Рабіць кракі.

кракірава́ць, ‑ру́ю, ‑ру́еш, ‑ру́е; зак. і незак., што.

Гуляючы ў кракет, стукнуць (стукаць) сваім шарам шар другога іграка.

кракіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кракірава́ць.

кра́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да кракаць.