Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жаўтаску́ры, ‑ая, ‑ае.

З жоўтай скурай.

жаўтатва́ры, ‑ая, ‑ае.

З жоўтым тварам.

жаўтахво́сты, ‑ая, ‑ае.

З жоўтым хвастом.

жаўтацве́т, ‑у, М ‑веце, м.

Назва розных травяністых лугавых раслін з жоўтымі кветкамі.

жаўтко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносін жаўтка. Жаўтковая абалонка.

жаўтля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць жаўтлявага; жоўтае адценне ў афарбоўцы чаго‑н. Бралася трава між дарогай і полем роўнай зялёнаю шчоткай, ільснілася, глушыла, забівала маладую жаўтлявасць, што свіцілася знізу, ад зямлі. М. Стральцоў.

жаўтля́вы, ‑ая, ‑ае.

Злёгку жоўты, жаўтаваты.

жаўтля́к, ‑а, м.

Разм. Пераспелы, жоўтага колеру агурок. На гародзе, які даглядала Якімава брыгада, асталіся яшчэ [а]гуркі-жаўтлякі, пакінутыя на насенне. Сабаленка.

жаўто́к, ‑тка, м.

Густое жоўтае рэчыва ў птушыным яйцы. На снеданне гаспадыня падала яечню: на вялікай скавародцы гарэлі сонцамі паміж апетытных кавалкаў румянага сала штук шэсць жаўткоў. Шамякін.

жаўто́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жаўтка. Жаўточная абалонка. Жаўточная маса.