Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідраметры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне гідраметрыі.

гідраметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідраметрыі. Гідраметрычныя назіранні. Гідраметрычны прыбор.

•••

Гідраметрычная станцыя гл. станцыя.

гідраме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел гідралогіі, у якім вывучаюцца ўласцівасці цякучых вод (хуткасць, глыбіня і пад.) і спосабы вымярэння гэтых уласцівасцей.

[Ад грэч. hýdōr — вада і metréō — мераю.]

гідраметслу́жба, ‑ы, ж.

Служба гідралагічнага і метэаралагічнага назірання і апавяшчэння.

гідраметэарало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае кругаабарот вады ў атмасферы.

гідрамеханіза́тар, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне гідрамеханізацыі.

гідрамеханіза́цыя, ‑і, ж.

Спосаб правядзення земляных і гордых работ механізмамі, якія выкарыстоўваюць энергію напорнага воднага струменю, што размывае грунт або горную народу. Гідрамеханізацыя вуглездабычы.

гідрамеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Раздзел механікі, які вывучае законы руху і раўнавагі вадкасці і газаў, а таксама законы ўзаемадзеяння вадкасцей і газаў з цвёрдымі целамі, што з імі мяжуюць.

гідра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Водаразборная палонка або кран, якія ўстанаўліваюцца на водаправоднай лініі для тушэння пажараў, палівання вуліц і пад.

[Ад грэч. hýdōr — вада.]

гідрапла́н, ‑а, м.

Уст. Гідрасамалёт.