Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грабны́, ‑ая, ‑ое.

Які прыходзіць у рух судна шляхам адштурхоўвання вады. Грабны вінт.

грабня́к, ‑у, м.

Зараснік граба. Між валоў рос арэшнік і грабняк, кучаравіліся дубкі і рабіны. Ракітны.

грабо́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і грабавы. Грабовы лес. Грабовы вобад.

грабо́к, ‑бка, м.

1. Захоп вады рукой пры плаванні або вяслом пры веславанні. Грабок левай рукой. Грабок абодвума вёсламі.

2. Кароткая дошчачка, насаджаная на ручку, для зараўноўвання сыпкіх рэчываў. [Птах] крочыць па сваім абходзе .., абстуквае малатком з доўгай ручкай стыкі рэек, падкручвае гайкі, а калі такая работа канчаецца, папраўляе драўляным грабком броўку. Навуменка.

грабці́,

гл. грэбці.

грабці́ся,

гл. грэбціся.

грабяне́ц, ‑нца, м.

Разм. Тое, што і грэбень. З грабянцом у кароткай прычосцы, у лёгкай стракатай сукенцы, румяная — Валька смяецца цяпер, як дзяўчынка. Брыль. З ганка быў відаць грабянец лесу. Ермаловіч.

грабянёк, ‑нька, м.

Памянш. да грэбень.

грабяні́сты, ‑ая, ‑ае.

З высокім грэбенем (у 3 знач.). Грабяністы певень. // З мноствам грабянёў (у 4 знач.). Няроўная грабяністая ралля.

грабяну́ць і грабану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑бянём, ‑беняце і ‑банём, ‑баняце; зак.

Разм. Аднакр. да грэбці (у 1, 2 знач.).