Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вузлавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які з’яўляецца месцам перакрыжавання, злучэння чаго‑н. Вузлавая чыгуначная станцыя.

2. перан. Асноўны, галоўны, самы істотны. Вузлавое пытанне. Вузлавы пункт супярэчнасцей.

3. Спец. Які ажыццяўляецца комплексна. Вузлавы метад рамонту машын.

•••

Вузлавое пісьмо гл. пісьмо.

вузлавяза́льнік, ‑а, м.

Спец. У тэкстыльнай вытворчасці — прыстасаванне, пры дапамозе якога звязваюцца канцы нітак на месцы разрыву. Аўтаматычны вузлавязальнік.

вузлавяза́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вязання вузлоў.

ву́зы, ‑аў; адз. няма.

Тое, што аб’ядноўвае, звязвае, стварае ўнутраную сувязь, адзінства. Вузы братэрства.

•••

Звязаць сябе вузамі Гіменея гл. звязаць.