Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вуглепад’ёмны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для пад’ёму вугалю на паверхню зямлі.

вуглепадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на вугаль. Вуглепадобнае рэчыва.

вуглепале́нне, ‑я, н.

Тое, што і вуглевыпальванне.

вуглепрамысло́васць, ‑і, ж.

Прамысловасць па здабычы і перапрацоўцы каменнага вугалю.

вуглепрамысло́вец, ‑лоўца, м.

Капіталіст-уласнік вугальных прадпрыемстваў.

вуглепрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вугальнай прамысловасці.

вугля... (гл. вугле...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «вугле...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: вугляносны, вуглясос.

вугляво́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вугляводаў. Вугляводны абмен. Вугляводны корм.

вугляво́ды, ‑аў; адз. вуглявод, ‑у, М ‑дзе, м.

Група арганічных злучэнняў, у састаў якіх уваходзяць вуглярод, кісларод і вадарод (напр., крухмал, цукар).

вугляво́з, ‑а, м.

Аднапалубнае марское судна для перавозкі вугалю.