Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

слабагру́дасць, ‑і, ж.

Уласцівасць слабагрудага; наяўнасць слабых, нездаровых лёгкіх.

слабагру́ды, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае слабыя, нездаровыя лёгкія. На выгляд [Туркевіч] быў нібы слабагруды, а калі загаварыць голасна — голас моцны і звонкі, прыемнага тэмбру. Гарэцкі.

слабада́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Гіст. Пасёлак або гарадскі квартал у Расіі, на Беларусі і Украіне ў 11–18 стст., жыхары якога не былі прыгопнымі або часова вызваляліся ад падаткаў і іншых павіннасцей.

2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло, пасёлак. // Адасобленая частка вялікага сяла. Вёска ў дзве слабады.

3. Уст. Пасёлак каля горада; прыгарад.

слабаджа́нін, ‑а, м.

Жыхар слабады, слабодкі.

слабаджа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да слабаджанін.

слабадскі́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да слабады, слабодкі.

слабаду́шнасць, ‑і, ж.

Адсутнасць цвёрдай волі, цвёрдых маральных прынцыпаў, мужнасці.

слабаду́шны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца слабадушнасцю.

слаба́к, ‑а, м.

Разм. жарт. Слабы ў якіх‑н. адносінах чалавек. [Валька:] — Вяртайся, Уладзік, прашу цябе... Тут і дыхаць цяжка. [Уладзік:] — Ну і вяртайся, калі ты такі слабак... Хадкевіч. — Ліцейную тэхналогію ведае, — ківае галавою Пятро, — а ў мадэлях — слабак. Мыслівец.

слабакі́слы, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае невялікую колькасць кіслаты. Слабакіслая глеба. Слабакіслы торф.