сала́т, ‑у,
Тое, што і салата.
сала́т, ‑у,
Тое, што і салата.
сала́та, ‑ы,
1. Аднагадовая агародная расліна сямейства складанакветных, лісты якой сырымі ўжываюцца ў ежу.
2. Страва з лісцяў гэтай расліны з воцатам, смятанай і пад.
3. Халодная страва з нарэзанай кавалачкамі сырой або варанай гародніны, часам рыбы, мяса і пад., палітых якім‑н. соусам.
сала́тавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і салатны.
салатапле́нне, ‑я,
Вытопліванне сала.
сала́тнік, ‑а,
Тое, што і салатніца.
сала́тніца, ‑ы,
Сталовая пасудзіна для салаты (у 2, 3 знач.).
сала́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да салаты (у 1 знач.).
2. Прызначаны для прыгатавання салаты (у 2, 3 знач.).
3. Светла-зялёны; колеру салаты.
салато́п, ‑а,
Рабочы, які займаецца вытопліваннем сала.
салато́пка, ‑і,
салато́пны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да салатаплення, займаецца салатапленнем.