Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэхкантро́ль, ‑ю, м.

Тэхнічны кантроль.

тэхмі́німум, ‑у, м.

Сукупнасць ведаў, вопыту ў якой‑н. галіне тэхнікі, неабходных для рабочага адпаведнай спецыяльнасці. Даведнік па тэхмінімуму.

тэхнаге́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Выкліканы прамысловай вытворчасцю і тэхнічнымі сродкамі дзейнасці людзей (аб зменах у навакольным асяроддзі). Тэхнагенны працэс.

тэхнагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Тэхнічны нагляд.

тэхнакра́тыя, ‑і, ж.

Напрамак у буржуазнай грамадскай думцы 20‑х гадоў, які сцвярджаў, што капіталістычнае грамадства нібыта можа рэгулявацца рацыянальнымі прынцыпамі, што выпрацавалі вучоныя, інжынеры, тэхнікі.

[Ад грэч. téchnē — майстэрства і kratos — улада, панаванне.]

тэхналагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэхналогіі (у 1 знач.), звязаны са спосабамі і метадамі прамысловай апрацоўкі матэрыялаў, вырабаў. Тэхналагічная лабараторыя. Тэхналагічныя патрабаванні.

2. Звязаны з апрацоўкай вырабаў па строга ўстаноўленай тэхналогіі. Тэхналагічныя стандарты новай сталі.

•••

Тэхналагічны працэс — працэс апрацоўкі і перапрацоўкі матэрыялу па строга ўстаноўленай тэхналогіі.

тэхнало́гія, ‑і, ж.

1. Сукупнасць метадаў апрацоўкі, змянення стану, уласцівасцей, формы сыравіны, матэрыялаў або паўфабрыкатаў, якія ажыццяўляюцца ў працэсе вырабу прадукцыі. Тэхналогія халоднай апрацоўкі металаў.

2. Навука, якая займаецца выяўленнем фізічных, хімічных, механічных і іншых заканамернасцей з мэтай выкарыстання на практыцы найбольш эфектыўных і эканамічных вытворчых працэсаў. // Сукупнасць прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў якой‑н. справе, майстэрстве. Я пазнаў у асноўным тэхналогію маёй, творчасці і расшырыў свой акцёрскі дыяпазон. Сяргейчык.

[Ад грэч. technē — майстэрства і logos — вучэнне.]

тэхнару́к, ‑а, м.

Інжынер або тэхнік, які адказвае за тэхніку вытворчасці і якасць прадукцыі; тэхнічны кіраўнік.

тэхне́цый, ‑ю, м.

Штучны радыеактыўны хімічны элемент.

[Лац. Technetium.]

тэхніза́цыя, ‑і, ж.

Забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі, укараненне тэхнічных сродкаў.