пажлу́кціць, ‑жлукчу, ‑жлукціш, ‑жлукціць; зак., што.
1. Выжлукціць усё, многае.
2. і без дап. Жлукціць некаторы час.
пажлу́кчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пажлукціць (у 1 знач.).
пажму́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Жмурыцца некаторы час.
пажму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Жмурыць некаторы час.
пажні́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які высяваецца, астаецца або праводзіцца пасля жніва. Пажніўны лубін. Пажніўныя пасевы. Пажніўнае лушчэнне.
пажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чым.
Разм. Жаваць злёгку або час ад часу. Пракурор ні на кога не глядзеў, сядзеў моўчкі, нібы зазіраў у сваё нутро, і ледзь прыметна пажоўваў пярэднімі зубамі. Колас.
пажо́ўклы, ‑ая, ‑ае.
Які зрабіўся жоўтым, набыў жоўтае адценне (звычайна ад часу, пры завяданні і пад.). Пажоўклая папера. Пажоўклая трава. □ З прыдарожных бяроз ціха асыпалася ў мурог пажоўклае лісце. Бажко. Бацька ляжаў схуднелы, з пажоўклым тварам. Чарнышэвіч.
пажо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пажоўк, ‑ла; зак.
Зрабіцца жоўтым, набыць жоўтае адценне (звычайна ад часу, пры завяданні і пад.). Лісты пажоўклі. □ Сярод лета лугі парыжэлі, пажоўклі кусты. Куляшоў. Пажоўкла на доміку дошка, Дзе срэбрам адбітыя даты. Бялевіч.
пажра́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пажэрці (у 1, 2 знач.).