Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

легіслату́ра, ‑ы, ж.

Спец.

1. Прадугледжаны законам тэрмін паўнамоцтваў заканадаўчых органаў.

2. Сукупнасць заканадаўчых органаў у некаторых краінах (напрыклад, у Англіі, у многіх штатах ЗША).

[Ад лац. legislator — заканадавец.]

легітыма́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Пацвярджэнне ці прызнанне за кім‑н. якога‑н. права; дакумент, які пацвярджае гэта права.

2. Узаконенне пазашлюбных дзяцей у буржуазных заканадаўствах.

[Ад лац. legitimus — законны, правамерны.]

легітымізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да легітымізаваць.

легітымізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Тое, што і легітыміраваць.

легітымі́зм, ‑у, м.

Рэакцыйны палітычны напрамак у Заходняй Еўропе 19–20 стст. (пераважна ў Францыі), які прызнае галоўным прынцыпам дзяржаўнага ладу спадчыннае права якой‑н. дынастыі на ўладу.

[Ад лац. legitimus — законны, правамерны.]

легітымі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да легітыміраваць.

легітымі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Прызнаць (прызнаваць) законным.

легітымі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік, прыхільнік легітымізму.

легітымі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да легітыміст.

легітымі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да легітымізму, легітымістаў.