Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

легіты́мны, ‑ая, ‑ае.

Законны. Легітымная ўлада. Легітымнае права. // Тое, што і легітымісцкі.

легіяне́р, ‑а, м.

Воін, салдат легіёна. Каля каменнай брамы група польскіх легіянераў ставіла кулямёт. Рамановіч.

[Фр. legionnaire ад лац. legionarius.]

легіяне́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да легіянера, належыць яму. Легіянерская форма.

легка..., (гл. лёгка...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «лёгка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: легкаважны, легкаплаўкі.

легкава́гавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і легкаважны (у 1 знач.).

легкава́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць легкаважнага. Легкаважнасць зерня.

легкава́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае нязначную ці недастатковую вагу. Легкаважны груз.

2. перан. Несур’ёзны, легкадумны, павярхоўны. У іншых выпадках паэтычнасць, не падмацаваная праўдай побыту, сюжэтам, застаецца павярхоўнай і легкаважнай. Кучар.

легкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Даволі лёгкі.

легкаве́р’е, ‑я, н.

Празмерная даверлівасць.

легкаве́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць легкавернага; легкавер’е.