Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лега́та,

1. нескл., н. У музыцы — плаўны, звязны пераход ад аднаго гуку да другога; плаўнае выкананне. Знак легата.

2. прысл. Звязна, не адрываючы адной ноты ад другой.

[Іт. legato — звязна.]

леге́нда ​1, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Народнае паданне аб якой‑н. гістарычнай падзеі, асобе, якое выдаецца і ўспрымаецца як верагоднае. Героі ніколі не паміраюць. Ім вечна жыць у легендах, песнях. «Звязда». Шмат злажылі казак, І легенд, і песень Людзі пра балота, Пра сваё Палессе. Купала. // Выдуманы, перабольшаны расказ аб кім‑, чым‑н. Па вёсках — бясконцыя чуткі і легенды пра «атамана Муху». Таўлай.

2. Вымысел, што‑н. неверагоднае. Разбіць легенды аб чым-небудзь.

3. Выдуманыя звесткі пра сябе (аб тым, хто выконвае сакрэтнае заданне). Стала відавочна, што легенда, якую .. [Косця] расказаў гестапаўцам, няўдалая. Новікаў.

[Ад лац. legenda — тое, што павінна быць прачытана.]

леге́нда ​2, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Спец.

1. Сукупнасць умоўных знакаў і тлумачэнняў да карты, плана і пад.

2. Надпіс на манеце.

[Ад лац. legenda — тое, што павінна быць прачытана.]

легенда́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць легендарнага. Легендарнасць подзвігу.

легенда́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да легенды ​1; з’яўляецца легендай ​1 (у 1 знач.). Легендарнае апавяданне. // Вядомы толькі па легендах; казачны. Легендарнае тэматыка.

2. Авеяны легендамі ​1; незвычайны, небывалы. Легендарныя подзвігі. Легендарнае слава. Легендарны горад.

3. перан. Непраўдападобны, неверагодна, выдуманы. Легендарныя чуткі. □ Так многія з нас першы раз трапілі ў гэты край, дзе легендарнае і рэальнае перапляталіся так шчыльна. Залескі.

легіён, ‑а, м.

1. Гіст. Буйное вайсковай злучэнне ў Старажытным Рыме.

2. Назва асобных вайсковых часцей у некаторых краінах. Не паспелі разграміць Юдзеніча, як з захаду пачалі насоўвацца белапольскія легіёны. Паслядовіч.

3. перан. Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Легіён зорак. □ Яўген стараўся не глядзець на .. [начальніка ўчастка], думаючы — як, мабыць, надакучыла гэтаму чалавеку вадзіць па участку цікаўных гасцей, імя якім — легіён. Карпаў.

[Лац. legio.]

легірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які дабаўляецца пры плаўцы да якога‑н. металу для надання яму пэўных якасцей. Легіравальные металы.

легі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. легіраваць.

легі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад легіраваць.

2. у знач. прым. У склад якога ўведзены іншыя металы для надання пэўных уласцівасцей. Легіраваная сталь.

легі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да легіраваць.

легі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Увесці (уводзіць) у які‑н. метал ці металічны сплаў іншы метал для атрымання сплаву з пэўнымі ўласцівасцямі.

[Ням. legieren ад лац. ligare — звязваць, злучаць.]