Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лгун,

гл. ілгун.

лгу́ння,

гл. ілгуння.

леапа́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Буйны драпежнік сямейства кашэчых з плямістай шэрсцю.

[Лац. leopardus.]

леапа́рдавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да леапарда, належыць леапарду. Леапардавая шкура.

ле́бедзь, ‑я, м.

Вялікая прыгожая вадаплаўная пералётная птушка сямейства качыных з белым (радзей чорным) апярэннем, з доўгай выгнутай шыяй. Колькі качка ні мудрыся, а лебедзем не будзеш. Прыказка.

лебедзяня́ і лебедзянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Птушаня лебедзя.

лебяда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Пустазелле сямейства лебядовых з лісцем, якое звычайна пакрыта мучністым налётам. Сівелі ўзгоркі ад палыну і шэрай квецені лебяды, іржа кепскага шчаўя зацягнула пожні. Хадкевіч. Прызба па самыя вокны зарасла была лебядою і лопухам. Чорны.

лебядзі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лебедзя, уласцівы яму. Лебядзіны пух. □ Зацешуся чародкай лебядзінай, Што плавае пры ціхім астраўку. Гаўрусёў.

2. Які нагадвае лебедзя, такі, як у лебедзя. Лебядзіная паходка. Лебядзіная шыя. □ Пад белым пухам лебядзіным заснула вёска сном нямым. Машара.

•••

Лебядзіная песня гл. песня.

лебядзя́тка, ‑а, н.

Ласк. да лебедзяня.

лебядзя́ціна, ‑ы, ж.

Мяса лебедзя.