Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лахма́ціцца, ‑мачуся, ‑мацішся, ‑меціцца; незак.

Разм.

1. Станавіцца лахматым. Валасы лахмацяцца ад ветру.

2. Зал. да лахмаціць.

лахма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак., каго-што.

Разм. Рабіць лахматым. Лахмаціць прычоску.

лахма́ч, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека з лахматымі ўскудлачанымі валасамі ці пра жывёл з густой касматай поўсцю; касмач.

лахмо́цце, ‑я, н., зб.

1. Старое, паношанае або падранае адзенне. Вецер торбачкі іх трос, Як шалёны, выў, смяяўся, Біў у твар і з ног скідаў Ды ў лахмоцце забіраўся. Колас.

2. Шматкі, абрыўкі чаго‑н. [Жэня:] — Вечна ў цябе ад карткі застаецца адно лахмоцце... Васілевіч. Над возерам навісае лахмоцце цёмна-шэрых восеньскіх хмар. Галавач.

лацве́й, прысл.

Разм. Лепей, зручней, ямчэй. Мы пастаялі, памеркавалі, як лацвей дабрацца да .. скрыжавання. Сачанка. На людзях і радавацца лацвей. Сабаленка.

ла́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і лата ​2. Там, уверсе, пад лацінамі, гнёзды ластавак. Брыль.

лаці́ніца, ‑ы, ж.

Тое, што і лацінка.

лаці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Лацінскі алфавіт, лацінскае пісьмо. Газета «Наша ніва», друкавалася адначасова кірыліцай і лацінкай. «Полымя».

лаці́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Старажытнага Рыма, да рымлян. Лацінская мова. Лацінская прыказка.

2. Уст. Каталіцкі. Лацінская царква.

лаці́няне, ‑нян; адз. лацінянін, ‑а, м.; лацінянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лацінянкі, ‑нак; ж.

1. Жыхары старажытнай Італійскай вобласці — Лацыума; рымляне.

2. Уст. Католікі.