Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

лебядо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лебяды.

2. у знач. наз. лебядо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных травяністых і паўкустовых раслін, да якога адносяцца лебяда, буракі, шпінат і інш.

ле́ва,

У выразе: лева руля — каманда, якая падаецца для павароту руля ўлева.

лева...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «левы», напрыклад: левабуржуазны, левафланговы.

левабако́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да левага боку; які знаходзіцца на левым баку. Левабаковае скрыўленне.

левабярэ́жжа, ‑а, н.

Левы бераг ракі. Левабярэжжа Прыпяці.

левабярэ́жны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны на левым беразе ракі. Левабярэжная частка Дняпра.

левару́ч, прысл.

Абл. Злева, па левую руку, па левы бок. А вунь далёка леваруч паўстае густая сцяна лесу. Зарэцкі.

левафланго́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца, размяшчаецца на левым флангу. Левафланговы ўчастак фронту.

2. у знач. наз. левафланго́вы, ‑ага, м. Той, хто знаходзіцца на левым флангу і замыкае рад, шарэнгу. Левафланговым ва ўзводзе за свой невялікі рост быў чырвонаармеец Чыжык. Лупсякоў.

левізна́, ‑ы, ж.

Спец. Левы напрамак у грамадска-палітычных поглядах.

левіяфа́н, ‑а, м.

1. Паводле біблейскага падання — вялізнае марское страшыдла ці лятаючы дракон.

2. Кніжн. Тое, што здзіўляе сваёй велічынёй, сілай.