скро́невы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скроні. Скроневая косць.
скронь, ‑і, ж.
Бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці. Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы .. [дзяўчыны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні. Хадкевіч. Зараз жа прыйшоў і Антоніо, ладны хлопец з кудлатымі чорнымі валасамі, якія на скронях апускаліся да палавіны шчок. Маўр. [Хлопчык] зняў шапку і ўсё цёр скронь, гледзячы ўніз, на асыпаную елкавай ігліцай падлогу. Лынькоў.
скру́бер, ‑а, м.
1. Прыстасаванне для ачысткі газаў.
2. Барабанная машына для прамывання карысных выкапняў.
[Англ. scrubber.]
скру́глены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скругліць.
2. у знач. прым. Які мае закругленыя лініі, абрысы; круглявы. Скругленыя плечы.
скругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Патаўсцець, паправіцца; набыць круглявую форму. На выгодзе жывучы,.. [Сыс] паправіўся і скруглеў. Вітка. Таму й Сычыха сытая, Скруглела, як пірог. Сукепкай аксамітавай змятае пыл з дарог! Бялевіч.
скруглі́цца, ‑ліцца; зак.
Разм. Зрабіцца круглым; набыць круглявую форму.
скруглі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. Зрабіць круглым; надаць чаму‑н. круглявую форму. Скругліць капу сена. Скругліць скляпенне. Скругліць кант дошкі.
скругля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да скругліцца.
2. Зал. да скругляць.
скругля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да скругліць.
скрукава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скрукаваць.