Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэўто́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэўтонаў, які належыць, уласцівы ім. Тэўтонскія плямёны.

•••

Тэўтонскі ордэн (гіст.) — каталіцкі духоўна-рыцарскі ордэн, ваенная арганізацыя нямецкага рыцарства ў 13–15 стст., якія праводзілі агрэсіўную палітыку ва Усходняй Еўропе.

тэўто́ны, ‑аў; адз. тэўтон, ‑а, м.; тэўтонка, ‑і, ДМ ‑нцы; тэўтонкі, ‑нак; ж.

Старажытныя плямёны германскага паходжання. // Кніжн. Ужываецца часам як агульная назва германскіх народаў.

тэфсі́р, ‑а, м.

Каментарый да тэкстаў свяшчэннага пісання арабаў, тлумачэнне такіх тэкстаў. Тэфсір к Карану. // Тэкст Карана на арабскай мове з падрадковым перакладам на беларускую мову.

тэ́фтэлі, ‑яў; адз. няма.

Страва з мяснога фаршу ў выглядзе шарыкаў. Тэфтэлі з рысам.

тэх...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «тэхнічны» (у 1–4 знач.), напрыклад: тэхвучоба, тэхперсанал, тэхсакратар, тэхсклад.

тэхабслуго́ўванне, ‑я, н.

Тэхнічнае абслугоўванне машын (рамонт, запраўка, агляд і пад.).

тэхагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Тэхнічны агляд.

тэхаддзе́л, ‑а, м.

Аддзел (па фабрыцы, заводзе або ў канструктарскім бюро), які ведае тэхнічнымі пытаннямі вытворчасці і адказвае за правядзенне іх у жыццё. Начальнік тэхаддзела.

тэхвучо́ба, ‑ы, ж.

Тэхнічная вучоба.

тэхдо́гляд, ‑у, М ‑дзе, м.

Сукупнасць прафілактычных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць нармальную эксплуатацыю тэхнікі; тэхнічны догляд.