Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

саламапрэ́с, ‑а, м.

Прэс зерневага камбайна для ўшчыльнення саломы.

саламарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Тое, што і сячкарня.

салама́с, ‑у, м.

Цвёрды штучны тлушч, які атрымліваецца шляхам хімічнай апрацоўкі алею, тлушчу марскіх млекакормячых і рыб і ідзе на выраб мыла, маргарыну і пад.

саламатрэ́с, ‑а, м.

Прыстасаванне ў малатарні для аддзялення саломы ад зерня і мякіны.

сала́мі, нескл., ж.

Гатунак цвёрдай вэнджанай каўбасы з прымешкай чырвонага віна.

[Ад іт. salame — каўбаса.]

саламі́т, ‑у, М ‑міце, м.

Цеплаізаляцыйны матэрыял у выглядзе шчытоў з спрасаванай і прашытай дротам саломы, які выкарыстоўваецца для перагародак, уцяплення перакрыццяў, сцен і пад.

саламо́наў, ‑ава.

У выразе: саламонава рашэнне гл. рашэнне.

[Ад уласн. імя.]

саламя́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да саломы. Саламяны стог. Саламяны пыл. // Зроблены з саломы. Саламяны капялюш. Саламяная страха. // Набіты саломай. Саламяны сяннік.

2. Светла-жоўты, колеру саломы. У блакітных вачах [Якуба], што сядзелі глыбока пад колкімі саламянымі бровамі, усё яшчэ жыла незадаволенасць сынам. Савіцкі.

•••

Саламяная ўдава гл. удава.

Саламяны ўдавец гл. удавец.

саланава́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і саленаваты. Віктар з найвялікшай асалодай угрызаецца маладымі зубамі ў крыху ўвільготнены, саланаваты з кіслінкай сухар. Навуменка.

салане́ц, ‑нцу, м.

1. Глеба, насычаная солямі натрыю.

2. Возера ці крыніца з салёнай вадой.