сакрэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца сакрэтам, невядомы ўсім; тайны.
2. Мудрагелістай канструкцыі, з механізмам, дзеянне якога вядома не ўсім.
сакрэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца сакрэтам, невядомы ўсім; тайны.
2. Мудрагелістай канструкцыі, з механізмам, дзеянне якога вядома не ўсім.
сакрэ́цыя, ‑і,
Выпрацоўка і выдзяленне асобых рэчываў, патрэбных для жыццядзейнасці арганізма.
[Ад лац. secretio — аддзяленне.]
сакс,
саксау́л, ‑а і ‑у,
1. ‑а. Невысокае бязлістае дрэва (або хмызняк) сямейства маравых, якое расце ў сярэднеазіяцкіх саланчаковых пустынях.
2. ‑у;
[Цюрк.]
саксау́лавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саксаула, складаецца з саксаула.
саксау́льнік, ‑у,
Зараснік саксаулу.
саксау́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і саксаулавы.
саксафані́ст, ‑а,
Музыкант, які іграе на саксафоне.
саксафо́н, ‑а,
Медны духавы музычны інструмент.
[Фр. saxophone ад грэч. phōnē — гук.]
са́кскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саксаў, які належыць, уласцівы ім.