крупо́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да крупу. Крупознае запаленне лёгкіх.
крупча́к, ‑а, м.
Разм. Кабан, хворы на трыхінелёз. А падкаціўся [Адась] да Адэлінага бацькі тым, што добра знаўся па свіннях і ніколі, бывала, не купіць крупчака ці з другой якой хваробаю. Гурскі.
крупча́сты 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з крупінак; зярністы. Ціхі ранак. Снег крупчасты Пад падэшвамі рыпіць. Гілевіч. [Лёня] зноў торкаў рыдлёўкай у крупчасты гравій, мерыўся зачарпнуць поўны шуфель. Гроднеў.
крупча́сты 2, ‑ая, ‑ае.
Разм. Заражаны трыхінелай. Крупчастае мяса. □ Кій быў з асмаленага ядлоўцу, ім Марцін расшчамляў свінням пашчэнкі, глядзеў, ці не крупчастыя. Карпюк.
крупча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Самы высокі сорт пшанічнай мукі, прыгатаванай з крупкі. Ужо цягнулі [паліцаі] са склада на машыну некалькі мяшкоў крупчаткі і цукру. Лынькоў.
кру́пы, круп; адз. няма.
1. Прадукт харчавання, які складаецца з ачышчаных цэлых або сечаных зярнят розных культур. Ячменныя крупы. Рысавыя крупы. □ Палічкі трэцяй шафы займаліся прадуктамі — гарохам, макаронамі, крупамі, — перасыпанымі з магазінных кулькоў у белыя торбачкі. Ракітны.
2. Снег у выглядзе невялікіх шарападобных зярнят. Закруціў вецер, б’ючы ў твар чалавека калянымі, як шрот, крупамі. Хадкевіч.
•••
Надзьмуцца як мыш на крупы гл. надзьмуцца.
крупяны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да круп, прызначаны для іх вырабу. Крупяная прамысловасць. Крупяныя культуры. // Прыгатаваны з круп. Крупяны суп.
кру́та,
Прысл. да круты.
•••
Крута прыходзіцца гл. прыходзіцца.
крута...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «круты» (у 1 знач.), напрыклад: крутарогі, крутаплечы.
крутабо́кі, ‑ая, ‑ае.
З крутымі бакамі. Збягалі да .. [Дзвіны] крутабокія звілістыя яры, жаўцелі пясчаныя выспы. Хадкевіч.
крутабярэ́жны, ‑ая, ‑ае.
З крутымі берагамі. Крутабярэжная рака.