скалма́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скалмаціцца.
2. Зал. да скалмачваць.
скалма́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скалмаціць.
скало́цца 1, сколецца; зак.
Аддзяліцца, адпасці пры ўдары (пра слой, кавалак чаго‑н.).
скало́цца 2, скалюся, сколешся, сколецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змацавацца, сашчапіцца (шпількай і пад.).
2. Зраніцца чым‑н. вострым, калючым.
скало́ць 1, скалю, сколеш, сколе; зак., што.
Аддзяліць слой, кавалак чаго‑н. ударам, зняць з паверхні; збіць. Скалоць лёд з тратуара.
скало́ць 2, скалю, сколеш, сколе; зак., што.
1. Змацаваць, сашчапіць разам што‑н. (шпількай). Скалоць кавалкі матэрыі.
2. і каго. Зраніць у многіх месцах чым‑н. вострым, калючым. [Наста] скалола ў кроў іржышчам жорсткім босенькія ногі і моцна плакала. Астапенка. Учора да [Тарасевічаў] прыехалі фашысты, арыштавалі бацьку, .. усё нечага дапытваліся, але ён маўчаў, сцяўшы зубы. Тады фашысты штыкамі ўсяго яго скалолі насмерць. Гурскі.
скалупа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скалупаць.
скалупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Калупаючы, садраць, сапсаваць што‑н. Скалупаць сцяну.
скалу́пвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да скалупваць.
скалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скалупаць, скалуніць.
скалупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.
Абл. Скалупаць. [Сёмка:] — Толькі, відаць, не скалупіш таго, што прыкіпела... Кандрусевіч.
скалу́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скалупіць.