Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

грузатаксі́, нескл., н.

Грузавое таксі.

грузаўлада́льнік, ‑а, м.

Уладальнік грузу (у 2 знач.).

грузд, ‑а, М ‑дзе, м.

Грыб з шырокай белай увагнутай шапачкай і кароткай тоўстай ножкай.

грузі́ла, ‑а, н.

Груз (кавалачак волава, камень і пад.), які прымацоўваецца да вуды або сеткі для лепшага апускання іх у ваду.

грузі́н,

гл. грузіны.

грузі́нка,

гл. грузіны.

грузі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Грузіі, грузінаў, належыць ім. Грузінская мова. Грузінскі звычай.

грузі́ны, ‑аў; адз. грузін, ‑а, м.; грузінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. грузінкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Грузінскай ССР.

грузі́цца, гружуся, грузішся, грузіцца; незак.

1. Прымаць, забіраць груз; нагружацца. Параход грузіцца.

2. Садзіцца куды‑н., на што‑н. разам са сваім грузам. Войска пачало грузіцца ў эшалон.

3. Зал. да грузіць.

грузі́ць, гружу, грузіш, грузіць; незак., каго-што.

1. Напаўняць што‑н. грузам (у 2 знач.); нагружаць. Грузіць баржы. □ Партызаны фарбавалі судна, грузілі яго дрывамі. Лынькоў.

2. Складваць, змяшчаць груз куды‑н. Грузіць мяхі на воз. □ Механізатары нешта грузілі ў кузаў самазвала. Гроднеў.