Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрмафо́бны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да тэрмафоба; з’яўляецца тэрмафобам. Тэрмафобныя арганізмы.

тэрмахімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да тэрмахіміі, звязаны з ёй. Тэрмахімічныя даследаванні.

тэрмахі́мія, ‑і, ж.

Спец. Раздзел фізічнай хіміі, які вывучае цеплавыя рэакцыі і сумежныя хімічныя працэсы.

тэрмаэлектры́чнасць, ‑і, ж.

Працэс непасрэднага ператварэння цеплавой энергіі ў электрычную ў ланцугу з розных праваднікоў.

тэрмаэлектры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Звязаны з працэсам непасрэднага пераходу цеплавой энергіі ў электрычную ў правадніках. Тэрмаэлектрычныя з’явы.

2. Заснаваны на дзеянні двух розных праваднікоў, якія ўтвараюць замкнуты ланцуг. Тэрмаэлектрычны тэрмометр. Тэрмаэлектрычны метад кантролю.

тэрмаэлеме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Спец. Тое, што і тэрмапара.

тэрмая́дзернік, ‑а, м.

Тое, што і тэрмаядзершчык.

тэрмая́дзерны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на рэакцыі зліцця некаторых лёгкіх ядраў у больш цяжкія, якая адбываецца пры высокіх тэмпературах з вылучэннем велізарнай колькасці энергіі на працягу вельмі кароткага часу. Тэрмаядзерная энергія. Тэрмаядзерная рэакцыя. // Звязаны з выкарыстаннем энергіі, якая вылучаецца пры такіх рэакцыях. Тэрмаядзерны выбух. Тэрмаядзерная зброя. Тэрмаядзерная вайна.

тэрмая́дзершчык, ‑а, м.

Спецыяліст па тэрмаядзерных працэсах.

тэрмідарыя́нец, ‑нца, м.

Удзельнік або прыхільнік контррэвалюцыйнага перавароту 27 ліпеня 1794 г. у Францыі (9 тэрмідора 11 года па рэспубліканскаму календару).